Главная » 2017 » Август » 20 » Уручэнне падзяк на “Экватары”
23:42
Уручэнне падзяк на “Экватары”

     20 траўня 2017 года ў бібліятэцы Цэнтральнага дома афіцэраў адбылося не зусім звычайнае паседжанне літаратурнага клуба “Экватар”, якое праводзіў ягоны кіраўнік Вячаслаў Корбут. На пачатку паседжання ад імя кіраўніцтва ЦДА вядучая бібліятэкарка ўстановы ўручыла Падзякі шэрагу членаў “Экватара”. Так, Падзякі з фармуліроўкай «За активное участие в военно-шефской работе по патриотическому и нравственному воспитанию военнослужащих» атрымалі:

  1. Вячаслаў Корбут, кіраўнік літаратурнага клуба “Экватар”.
  2. Апанас Бацяноўскі, паэт.
  3. Кацярына Мяшкова, паэтка, празаік.
  4. Святлана Шашко, паэтка.
  5. Якаў Анапрэенка, публіцыст, навукоўца.

     Уручэнне кожнай Падзякі сустракалася апладысментамі прысутных. Потым пачаліся віншаванні ўзнагароджаных ад калег па цэху. На “Экватары” у той дзень панавала святочная атмасфера.

 

Інга Вінарская

Фота з падзеi

Категория: Новости | Просмотров: 58 | Добавил: Vermut | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
avatar
верх