Главная » 2017 » Август » 21 » У гасцях у гомельскіх пагранічнікаў
10:50
У гасцях у гомельскіх пагранічнікаў

     За сваю немалую творчую і канцэртную гісторыю творчая група літаратурнага клуба “Экватар” ніколі не наведвала часткі пагранічных войскаў Беларусі. На гэты раз 27 чэрвеня 2017 года адбылася такая сустрэча з вайскоўцамі пагранічнай службы краіны на прыгожай і гасціннай Гомельскай зямлі. Раніцай 27 чэрвеня творчая брыгада “Экватара” прыбыла на гомельскі чыгуначны вакзал, дзе яе сустрэлі прадстаўнікі Гомельскай пагранічнай групы. Для выступлення са сталіцы ў старажытны Гомель прыбыла дэлегацыя аўтараў нашага “Экватара” на чале з кіраўніком клуба Вячаславм Корбутам. Таксама прыехалі Інга Вінарская, Ірына Цуканава, Кацярына Мяшкова і Ігар Грыцкоў. Для Ігара Міхайлавіча гэтая паездка мела яшчэ некалькі сэнсаў. Па-першае, Гомельшчына – гэта яго малая Радзіма, а па-другое, Ігар Міхайлавіч у гады маладосці праходзіў службу ў пагранічных войсках СССР на Таджыка-Аўганскай мяжы. Ва ўтульнай актавай зале Гомельскай пагранічнай групы нашых аўтараў сустаркалі вайскоўцы-афіцэры, супрацоўнкікі Гомельскай пагранічнай групы, радавы склад пагрангрупы і юныя кадэты мясцовай кадэтскай школы, што рыхтуе будучых пагранічнікаў.

     На пачатку сустрэчы кіраўнік клуба Вячаслаў Корбут пазнаёміў сабраўшыхся з творчай брыгадай “Экватара”, распавёў пра творчую работу клуба, прачытаў свае вершы. Далей перад слухачамі выступіла Ірына Цуканава з патрыятычнымі песнямі. Потым чытала свае лірычныя вершы шэф-рэдактар клуба паэтэса Інга Вінарская. Далей пра сваю творчасць і герояў-пагранічнікаў распавёў Ігар Грыцкоў. Ён зачытаў урывак з адной са сваіх аповесцяў. Паэтка Кацярына Мяшкова, якая выступала наступнай, чытала свае лірычныя вершы, а потым урывак пра Веткаўскі краязнаўчы музей. Заканчвала канцэртную праграму песнямі Ірына Цуканава і апошнім  гучсным акордам яе выступу была песня “Пограничные войска”, якая была ўспрынята пад гучныя апладысменты залы.

     Напрыканцы выступу кіраўніку клуба “Экватар” Вячаславу Корбуту быў уручаны “Падзячны адрас” ад імя кіраўніцтва Гомельскай пагранічнай групы, а ўдзельнікам канцэрта ўручаны памятныя падарункі і кветкі. Ад імя клуба бібліятэцы і кіраўніцтву пагрангрупы былі падпісаны кнігі і альманахі нашага літаратурнага клуба. Так на добрай пазітыўнай ноце з невялікай агульнай фотасесіяй было завершана гэтае выступенне.

     Таксама трэба зазначыць, што “эквтарцы” завіталі ў Гомелі ў госці да мясцовага пісьменніка, даўняга сябра клуба “Эквтар” Івана Лукіча Лосікава. Зусім нядаўна Іван Лукіч адзначыў 80-гадовы юбілей, і кіраўнік клуба “Экватар” ад імя пісьменнікаў і паэтаў клуба пажадаў Івану Лукічу шмат гадоў жыця, творчага плёну і моцнага здароўя. Пасля невялікага чаяпіцця пісьменнікі зрабілі агульнае фота на памяць.

     Цяпер прыйшла пара вяртацца дадому з адчуваннем выканай добрай працы, з падарункамі і ў добрым настроі. Летняя вандроўка ў Гомель падыходзіла  да завяршэння ўвечары 27 чэрвеня, і яна пакінула ў нашых творцаў цёплыя ўспаміны і новыя прыгожыя ўражанні.

     Вячаслаў Корбут

     Фотальбом подзеi

Категория: Новости | Просмотров: 62 | Добавил: Vermut | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
avatar
верх